Заняткі арт-тэрапіяй — адны з самых любімых у дзяцей дашкольнага ўзросту. Маляванне незвычайнымі спосабамі выклікае ў выхаванцаў шмат станоўчых эмоцый.
Выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя тэхнікі ў працы педагога-псіхолага, а менавіта маляванне на фользе, можна зняць псіхаэмацыянальнае напружанне, развіць творчыя здольнасці, успрыманне, дробную маторыку, уяўленне. Для малявання ў гэтай тэхніцы нам спатрэбіцца: папера, пэндзлі, фарбы, гуаш, вада, фольга.
Маляванне праходзіць у некалькі этапаў: рыхтуем поле для малявання. Для гэтага рассцілаем рулон фольгі на стале. Малюем выяву гуашшу. Гуаш павінна быць досыць густая, каб малюнак атрымаўся яркі. Пасля гэтага накладваем ліст паперы на малюнак і разгладжваем рукой. Цудоўны малюнак адлюстраваўся на аркушы паперы.
Перавага гэтай тэхнікі — універсальнасць. Тэхналогія яе выканання цікавая і даступная як даросламу, так і дзіцяці.
Ганна ПУЗЫРОВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Астраўца.