У разгар масленічнага тыдня Гандлёвы каледж вырашыў далучыцца да святкавання. Месцам правядзення стаў гарадскі парк.
У суботні дзень у рамках шостага дня навучэнцы каледжа паспаборнічалі адзін з адным у намінацыях “Самы вялікі блін”, “Самае маляўнічае афармленне стала”, “Самы смачны блін. У такім багацці і разнастайнасці бліноў разгубілася і журы, у ролі якога было кіраўніцтва каледжа. Не засталіся без пачастунку і наведвальнікі парку. Яны маглі назіраць музычныя нумары, тэматычна аформленыя пляцоўкі, спартыўныя спаборніцтвы. Свята прайшло цудоўна і стане яшчэ адной добрай традыцыяй каледжа.