Механізм прыпынення пагадненняў аб візавай лібералізацыі створаны

- 10:15Інфармацыйная гадзіна

Савет ЕС адобрыў механізм прыпынення бязвізавага рэжыму супольніцтва з трэцімі краінамі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу савета.

Адзначаецца, што механізм прыпынення можа быць прыменены да ўсіх існуючых пагадненняў аб візавай лібералізацыі паміж ЕС і трэцімі краінамі.

Раней паведамлялася, што, згодна з правіламі, як асобная краіна — член ЕС, так і Еўракамісія мае права ініцыіраваць прыпыненне бязвізавага рэжыму на шэсць месяцаў. Падставай для прыпынення могуць быць надзвычайныя абставіны, а таксама рост колькасці мігрантаў і жадаючых атрымаць палітычнае прыстанішча.

Савет ЕС таксама адобрыў увядзенне бязвізавага рэжыму паміж краінамі супольніцтва і Грузіяй. Савет прыняў пастанову па візавай лібералізацыі для грамадзян Грузіі, якія адпраўляюцца ў ЕС на тэрмін да 90 дзён на працягу перыяду 180 дзён.

Еўракамісар па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыс Аўрамопулас заявіў, што з канца сакавіка 2017 года грамадзяне Грузіі змогуць без віз на кароткатэрміновы перыяд наведваць краіны Шэнгенскай зоны. У рамках двухдзённага візіту ў Тбілісі (26—27 лютага) Дзімітрыс Аўрамопулас правёў сустрэчы з прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі, кіраўніком МЗС Міхеілам Джанелідзэ і іншымі афіцыйнымі асобамі Грузіі.