Міжнародная алімпіяда па фізіцы пройдзе ў 2014 годзе ў Астане

- 12:29Паралелі
Пра гэта на сустрэчы з юнымі фізікамі паведаміў міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Бакытжан Жумагулаў. “У 2014 годзе ў нас у Астане адбудзецца міжнародная алімпіяда па фізіцы. Мы спадзяёмся, што вы будзеце ў ёй удзельнічаць”, — сказаў міністр, размаўляючы са школьнікамі-алімпіяднікамі ў ядзерным цэнтры пры Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Гумілёва.

фота з сайта www.silktour.ruКіраўнік адукацыйнага ведамства заявіў, што ў цэлым з году ў год сярод казахстанскіх школьнікаў расце колькасць пераможцаў розных алімпіяд. “У 2012 годзе ў нас было 888 пераможцаў розных алімпіяд. За паўгода іх стала столькі ж, колькі за цэлы мінулы год. Гэта значыць, у нас ёсць магчымасць павялічыць у два разы колькасць нашых алімпіяднікаў, — падкрэсліў Жумагулаў. Пры гэтым міністр зазначыў, што казахскія вундэркінды ўдзельнічаюць толькі ў аўтарытэтных і складаных алімпіядах.