Мой горад — тэрыторыя поспеху

- 17:02Нам пішуць

Праект пад такой назвай быў рэалізаваны ў аздараўленча-працоўным лагеры “Арабескі” гімназіі № 1 Навагрудка. І гэта былі 18 дзён працы, адпачынку, адкрыццяў, знаёмстваў.

Кожны дзень у лагеры праходзіў пад знакам пэўнага арнаменту, якімі мы запаўнялі свае дзённікі поспеху. Сімвалы энергіі, агню, маладосці і прыгажосці спадарожнічалі навучэнцам пры працы на аб’ектах па добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі.

Шоу-праграма “Арабескі”, ваш выхад!”, калектыўная творчая праца “Дзённік поспеху”, практыкум “Бяспечныя канікулы”, экскурсія ў музей Барыса Кіта, квест-гульня “Твой шанс”, дзелавая гульня “Ведай свае грошы”, конкурсы акцёрскага майстэрства, спартыўныя спаборніцтвы — усё гэта яркія падзеі жыцця лагера.
Незабыўнай падзеяй стаў паход на возера Літоўка, які прайшоў пад назвай “Слядамі рамантыкаў і герояў”. Песні пад гітару, дым вогнішча, прыгажосць прыроды надоўга запомняцца гімназістам, як і змена ў “Арабесках”.

Кацярына МАНЬКО.