Мой любы Прыдняпроўскі край

- 15:31Нам пішуць

Выстава “Мой любы Прыдняпроўскі край”, прысвечаная 80-годдзю Магілёўскай вобласці, была арганізавана Сялецкім дзіцячым садам — сярэдняй школай Мсціслаўскага раёна. На ёй сабрана ўся самая цікавая кніжная інфармацыя пра гісторыю Магілёўскай вобласці: маляўніча аформленыя альбомы, навукова-папулярныя выданні, якія знаёмяць вучняў з гісторыяй адукацыі і развіцця Прыдняпроўскага краю.

Конкурс малюнкаў “Мой край” праводзіўся сярод вучняў 1—4 класаў і быў прысвечаны 80-годдзю з дня заснавання Магілёўскай вобласці. Дзеці малявалі родныя мясціны, прыроду. Гэта вельмі цікавая і ў той жа час карпатлівая праца. Трэба было спачатку знайсці міфы і легенды, літаратурных персанажаў, а затым перанесці гэтыя аб’екты і герояў на паперу. Вынікам конкурсу сталі 29 малюнкаў розных мясцін горада і вялікі спіс да іх з 22 літаратурных твораў. У Мсціславе і Магілёве ёсць вуліцы, названыя ў гонар пісьменнікаў-землякоў, іх ведае кожнае мясцовае дзіця. Малюнкі атрымаліся яркімі і жыццярадаснымі. Усе ўдзельнікі выставы атрымалі салодкія прызы.

В.КЕМЦАВА,
А.ЛАБУШКІНА,
настаўніцы пачатковых класаў
Сялецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.