Сёння школа адна з нямногіх выхаваўчых прастор, дзе захавалася магчымасць ўздзейнічаць на перакананні і пазіцыю моладзі. Менавіта работнікі сістэмы адукацыі — школьныя псіхолагі, класныя кіраўнікі і настаўнікі-прадметнікі — могуць быць асноўнымі праваднікамі прафілактычных праграм, што рэалізощваюцца на базе школы.
Каб зберагчы моладзь ад згубнага ўплыву, у нашай установе праводзяцца прафілактычныя заняткі, прафілактычныя дзесяціхвілінкі, сустрэчы з работнікамі праваахоўных органаў, камісіі па справах непаўналетніх Бераставіцкага райвыканкама, работнікамі РАНС. Сталі традыцыйнымі тыдні прафілактыкі шкодных звычак, злачынстваў і правапарушэнняў, прафілактыкі ВІЧ/СНІД, прававы тыдзень, антынаркатычная акцыя “Місія — жыць!” і г.д.
Ва ўстанове створаны і функцыянуе Савет па прафiлактыцы безнагляднасцi, злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, пасяджэнні якога праводзяцца штомесяц у апошні чацвер.
Для прадухілення бадзяжніцтва і безнагляднасці вядзецца кантроль наведвальнасці заняткаў навучэнцамі. Па стане на сённяшні дзень фактаў ўхілення ад вучобы не назіраецца. Прычыны пропускаў аналізуюцца на аператыўных нарадах і па выніках чвэрцяў. Факты нядобрасумленных адносін да вучобы аналізуюцца на класных гадзінах, бацькоўскіх сходах і падчас індывідуальных гутарак з інспектарам ІСН. Таксама з мэтай папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў арганізавана дзяжурства настаўніцка-бацькоўскага патруля ў мікрараёне ўстановы.
Для арганізацыі вольнага часу, развіцця творчых здольнасцей, прафарыентацыі, прафілактыкі дэвіянтных паводзін у 2016/2017 навучальным годзе адкрыта 10 аб’яднанняў па інтарэсах, 3 факультатывы выхаваўчага напрамку. Акрамя таго вучні наведваюць секцыю вольнай барацьбы ДЮСШ прафсаюзаў і абъяднанні па інтарэсах на базе філіяла па культурна-забаўляльнай дзейнасці нашага аграгарадка. Ва ўстанове створаны і дзейнічаюць атрад ЮІР, клуб юных ратавальнікаў-пажарных, валанцёрскі і цімураўскі атрады, антынаркатычны атрад. Такім чынам, ахоп вучняў арганізаванымі формамі занятасці складае 100%.
У планы ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўнесены мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў. Гэта дыскусія “Можна і нельга”, экспрэс-апытанне “Вольны час падлетка”, абмен думкамі “Тэрарызм – пагроза чалавецтву”, дыялог “Не пусціць залежнасць у сваё жыццё” і іншыя.
Асаблівая роля ў стварэнні комплекснай асабіста-арыентаванай сістэмы выхавання навучэнцаў адводзіцца шостаму школьнаму дню. У суботу найбольш актыўна рэалізоўваецца рэспубліканская акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, праводзяцца вечары і тэматычныя дыскатэкі; кожную другую суботу месяца арганізоўваецца Дзень здароўя; праводзяцца мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, патрыятычным і экалагічным выхаванні. Арганізавана работа спартыўнай залы, камп’ютарнага класа, бібліятэкі. У суботу працуе 5 аб’яднанняў па інтарэсах.
Анкетаванне вучняў і іх бацькоў паказала задаволенасць арганізацыяй работы ў шосты школьны дзень: 67,6% дзяцей падабаецца праводзіць час у суботу ў школе, 92,6% лічаць, што тут створаны ўсе ўмовы для развіцця іх здольнасцей. 72,5% бацькоў садзейнічаюць знаходжанню дзяцей у суботу. Радуе тое, што амаль 30% бацькоў прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў шосты школьны дзень.
Асаблівую ролю ў арганізацыі шостага школьнага дня адыгрывае сацыяльная псіхолага-педагагічная служба, задача якой — выхаванне ў падлеткаў правільнага ўяўлення аб даросласці, сацыяльнай ролі чалавека, садзейнічанне фарміраванню каштоўнасных арыентацый, гуманных ідэалаў, узораў паводзінаў, дапамога ў выбары шляхоў самавыхавання, самарэалізацыі, прафесійнай накіраванасці, карэкцыі паводзін; кансультаванне; наведванне вучняў дома. Сацыяльны педагог Л.П. Мялешка правяла гульню-трэнінг “Інтэрнэт-залежнасць і дзеці”, гадзіну разважанняў “Камп’ютар: вораг ці сябар?”, урок здароўя “Алкаголь — крок да злачынства”, размова-дыялог “У чым справа залежнасць?”, а таксама штомесячнае індывідуальнае кансультаванне, размовы пра шкоду цыгарэт, гульнявой залежнасці і іншыя.
Работа па прававым выхаванні, фарміраванні культуры паводзін дзяцей і падлеткаў ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з бацькамі. Разам з правядзеннем традыцыйных бацькоўскіх сходаў выкарыстоўваюцца і больш прадукцыйныя формы работы: сустрэчы, круглыя сталы, адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, дні творчасці, сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы. Гэта і акцыя “Сям’я без насілля”, рэйды “Падлетак”, наведванне сем’яў, прафілактычная работа з сем’ямі і іншае. Для бацькоў выпускаюцца лістоўкі, буклеты, памяткі, абнаўляюцца інфармацыйныя стэнды “Для вас, бацькі”, “Прававы веснік”.
Любая работа па прафілактыцы патрабуе пастаяннага ўздзеяння на перакананні навучэнцаў у адносінах да пэўных жыццёвых каштоўнасцей, таму прафілактычнае ўздзеянне павінна ажыццяўляцца на ўсім працягу адукацыйнага працэсу.
Святлана ПАШКО,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Старадварэцкага навучальна-педагагічнага комплексу
“яслі-сад-базавая школа”.
Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць