Мова — да ведаў ключ

- 11:50Нам пішуць

Менавіта пад такой назвай прайшоў тыдзень рускай мовы і літаратуры ў Пархімаўскім яслях-садзе — базавай школе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Для кожнага класа былі падрыхтаваны і праведзены лінгвістычныя гульні, займальныя заданні. Выдатна і займальна праходзілі конкурсныя спаборніцтвы: гульня-загадка “Звычайная незвычайная класіка”, “Медыяазбука па літаратурных творах”, гульня-падарожжа “Знаўцы рускай мовы” і многія іншыя.

На працягу ўсяго тыдня ў школе праходзіла акцыя “Пішы і гавары правільна”. На дзвярах кабінетаў віселі таблічкі са словамі, у якіх часцей за ўсё дапускаюцца памылкі, як арфаграфічныя, так і арфаэпічныя.

Нельга не адзначыць конкурс насценгазет “Фразеалагізмы ў малюнках”, які выклікаў у навучэнцаў вялікую цікавасць і садзейнічаў развіццю творчай актыўнасці і пазнавальнай цікавасці да прадмета.

Тыдзень рускай мовы і літаратуры прайшоў весела, займальна і пазнавальна. Вынікі тыдня былі падведзены на ўрачыстай лінейцы, дзе найбольш актыўныя навучэнцы і самы актыўны клас былі ўзнагароджаны граматамі і іншымі прызамі.

Таццяна КАНАЕВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы.