Мова і матэматыка самыя запатрабаваныя

- 12:28Навіны рэгіёнаў

Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў Гомельскай вобласці. Сёлета праверка ведаў праходзіла ў шасці пунктах, размешчаных у Гомелі, Мазыры і Светлагорску. Як расказаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Канстанцін Таранаў, у кожным пункце была арганізавана работа камісій па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.

— У дні правядзення тэсціравання ў кожнай з 206 задзейнічаных аўды­торый працаваў член камісіі па кант­ролі, — адзначыў К.Таранаў. — Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання было зарэгістравана 28 613 чалавек. Гэта на 6268 менш, чым летась. У напісанні тэставых работ прынялі ў­дзел 26 792 чалавекі. Па розных прычынах на тэсціраванне не з’явіўся 1821 чалавек. Гэта 6,4% ад усіх зарэгістраваных. Дарэчы, у 2019 го­дзе нез’яўленне склала 4,6%.

Сярод прадметаў самымі запатрабаваным у абітурыентаў былі руская мова і матэматыка — 7287 і 4374 абітурыентаў адпаведна. Пры гэтым здаваць геаграфію і сусветную гісторыю прыйшлі толькі 133 і 137 чалавек адпаведна.

У цэлым тэсціраванне ў рэгіёне прайшло арганізавана, з максімальным выкананнем прынцыпу стварэння роўных магчымасцей для паступлення абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Парушэнне адбылося толькі аднойчы — на ЦТ па матэматыцы: абітурыент быў адхілены ад удзелу ў тэсціраванні за тое, што пранёс у аўдыторыю мабільны тэлефон.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.