“Музычны” дызайн

- 10:39Навіны рэгіёнаў

Педагогі і навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа да любой справы падыходзяць творча і неардынарна, нават калі гэта такая справа, як добраўпарадкаванне тэрыторыі.

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыя каледжа стала яшчэ прыгажэйшай, а атмасфера больш рамантычнай: у скверы Вілейскага каледжа з’явілася “Музычная лаўка”, якая зроблена ў выглядзе клавіш піяніна і ўпрыгожана нотамі. Ідэя праекта належыць дырэктару каледжа Ігару Сямёнавічу Кіцікаву, а ажыццявілі яе навучэнцы, якія атрымліваюць спецыяльнасці “Сталяр, цясляр” і “Газаэлектразваршчык”. Цяпер хлопцы і дзяўчаты змогуць тут не толькі адпачыць, але і стварыць музычныя творы для шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў навучальнай установе.

Раней у скверы з’явілася “Лаўка пагаднення” для рамантычных сустрэч і “Лаўка — трохвуголка Напалеона”, якую быццам забыўся імператар, уцякаючы пасля няўдалага нападзення на нашы землі. Цяпер і трэці элемент паркавага дызайну будзе радаваць навучэнцаў каледжа і ўсіх жыхароў Вілейкі.

Дар’я РЭВА.