Мы памятаем…

- 17:02Нам пішуць

Песні ваенных гадоў… Колькі іх, выдатных і незабыўных. І ёсць у іх усё: горыч адступленняў у першыя месяцы вайны і радасць вяртання да сваіх, карціны жыцця салдат, апавяданні аб іх баявых подзвігах. Песня натхняла людзей на барацьбу з ворагам, і магутную сілу яе не раз параўноўвалі з сілай баявой зброі.

5 і 6 мая 2017 года ў нашай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі: конкурс інсцэніраванай ваенна-патрыятычнай песні “Мы памятаем…”. Удзел прынялі ўсе класы. І педагогі, і навучэнцы вельмі адказна падышлі да конкурсу. Дзеці падрыхтавалі сапраўдныя міні-спектаклі, якія прымушалі гледачоў, затаіўшы дыханне, сачыць за тым, што адбываецца на сцэне. Кожны клас вельмі дакладна перадаў атмасферу таго суровага часу.

Андрэй КАЗЁЛКА,
дырэктар сярэдняй школы № 3 р.п.Рэчыца.