Якая якасць асобы чалавека самая каштоўная? Дабрыня, уменне быць справядлівым, патрыятызм, шчодрасць? .. Вядома! Знаёмствам з ўладальнікамі гэтых якасцяў можна ганарыцца! А вось мяне больш за ўсё прыцягваюць людзі таленавітыя. Уменне разглядзець талент, даць яму прарасці, развіцца – адна з задач агульнаадукацыйнай школы № 11 Рэчыцы, у якую ходзіць маё дзіця. Мне пашчасціла ў гэтым пераканацца зусім нядаўна.
У школе прайшоў конкурс «Алё, мы шукаем таленты!». Дзецям было прапанавана праявіць сябе ў трох намінацыях: “Лепшыя танцоры школы», «Залаты голас школы», «Лепшы чытальнік школы». Многія навучэнцы паспрабавалі свае сілы. Актавая зала была поўная падчас правядзення кожнага конкурсу. За артыстаў перажывалі аднакласнікі, настаўнікі, бацькі. Гучалі апладысменты, удзельнікаў аб’яўлялі ў лепшых традыцыях музычных шоў-праграм. Падчас узнагароджання ўдзельнікаў конкурсу вочы бацькоў іскрыліся ад слёз гонару і шчасця за ўсіх дзяцей. Шмат, шмат таленавітых, выдатных, яркіх, унікальных хлопчыкаў і дзяўчынак вучацца ў нашай школе!
Таццяна КОБЕЦ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 11 Рэчыцы;
бацькі 2 «А» класа школы.