МЗС вітае рашэнне аб прысуджэнні Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі

- 11:32Інфармацыйная гадзіна

Міністэрства замежных спраў Беларусі вітае рашэнне аб прысуджэнні беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі МЗС у сувязі з адпаведным рашэннем Нобелеўскага камітэта.

“Мы вітаем рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай суверэннай краіны, увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі, грамадства і дзяржавы”, — адзначылі ў МЗС.
“Наша зямля багатая на таленты, і мы ўпэўнены ў тым, што Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, медыцыны і ў іншых сферах”, — заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.