На канікулах – у акцябраты

- 11:57Нам пішуць

22 сакавіка 2016 года ў час вясновых канікул у сярэдняй школе № 1 Магілёва адбыўся ўрачысты прыём другакласнікаў ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – яны сталі акцябратамі. Дзеці доўга рыхтаваліся да гэтага дня і паказалі, якія яны смелыя, спрытныя, вясёлыя.

Здзейсніўшы невялікае падарожжа па праменях акцябрацкай зорачкі, другакласнікі даказалі, што яны вартыя стаць акцябратамі. Пасля падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі прамовілі ўрачыстае абяцанне акцябрат і прынялі віншаванні ад адміністрацыі школы і класных кіраўнікоў з пажаданнем расці адданымі сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь, таму што дэвіз юных акцябрат: “Паглядзі, які ён прыгожы, край родны, дзе ты жывеш!»

Н.КАРНЕЕВА,
старшая піянерважатая школы.