На шляху да фіналу

На Брэстчыне прайшлі занальныя туры абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года”. Для выхаду ў фінал абласнога этапу спаборніцтва канкурсанты праводзілі ўрокі ў незнаёмых класах і майстар-класы для калег.

Сярэдняя школа № 7 Кобрына прымала ўдзельнікаў конкурсу ў прадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”. За выхад у фінал змагалася 5 настаўнікаў. Журы адабрала 3 педагогаў: настаўніцу рускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 Пінска Алену Рыгораўну Шумак, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры дзіцячага сада – сярэдняй школы № 4 Кобрына Ірыну Леанідаўну Здановіч і настаўніцу беларускай мовы і літаратуры ліцэя Івацэвіцкага раёна Людмілу Мікалаеўну Бурвін.

На базе сярэдняй школы № 2 Маларыты праходзілі выпрабаванні ў прадметнай намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”. За званне фіналістаў конкурсу змагаліся 5 педагогаў. Лепшымі аказаліся настаўнік геаграфіі Высокаўскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Сяргей Аляксандравіч Дзюкаў, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Клейніцкай сярэдняй школы Брэсцкага раёна Васіль Мікалаевіч Каляда і настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 14 Пінска Віталь Міхайлавіч Ракала.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі,
член журы конкурсу ў прадметнай намінацыі “Руская мова і літаратура,
беларуская мова і літаратура”.

Фота аўтара.