На шляху да кампетэнтнага спецыяліста

- 16:25Нам пішуць

Кожны год педагагічныя калектывы школ папаўняюцца маладымі настаўнікамі. Праца з маладымі спецыялістамі — адзін з прыярытэтных напрамкаў у рабоце кожнай установы адукацыі. У Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе Бераставіцкага раёна рабоце з маладымі спецыялістамі надаюць вялікае значэнне. Бо школа трэба прафесійна-кампетэнтная, самастойна думаючы педагогі. Практыка паказвае, што нават пры высокім узроўні гатоўнасці маладых настаўнікаў перыяду адаптацыі працякае даволі працяглы час. Найбольшыя складанасці выклікаюць пытанні арганізацыя урока ў адпаведнасці са структурай і сучаснымі патрабаваннямі. Маладыя спецыялісты маюць дастатковыя веды, але недастатковыя ўменні. Кітайская народная прытча абвяшчае: “Скажы мне, і я забуду; пакажы мне, і я запомню; дай зрабіць, і я разумею”.

23 лістапада ў Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе для маладых спецыялістаў раёна быў арганізаваны метадычны выезд сяброў раённага клуба “Алімп”, у якім працуюць вопытныя педагогі, пераможцы раённых і абласных конкурсаў “Настаўнік года”, настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўлялася распаўсюджванне педагагічнага вопыту і аказанне метадычнай дапамогі маладым спецыялістам школ раёна.

У рамках мерапрыемства маладыя настаўнікі мелі магчымасць наведаць ўрок у пачатковых класах (Чалавек і свет. Лясныя багацці Беларусі) ўрок англійскай мовы ў 9 класе (Шкодныя звычкі. Камбінаваны ўрок з прымяненнем ІКТ і сервісаўWeb 2.0).

Таксама маладыя спецыялісты наведалі майстар класы вопытных калег “Выкарыстанне музычна-дыдактычных гульняў на ўроках музыкі”, “Выкарыстаньне ў адукацыйнай дзейнасці метаду актыўнай ацэнкі”, “Сумеснае стварэнне з навучэнцамі Google-прэзентацыі, Google-формы, Google-табліцы”.

Сёння патрэбны педагогі, здольныя ўключацца ў працэсы абнаўлення адукацыі, якія валодаюць кампетэнцыяй у інфармацыйнай, даследчай, праектнай дзейнасці. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае маладому спецыялісту адаптавацца ў нязвыклым становішчы, а самае галоўнае — паказвае тую мэту ў педагагічнай дзейнасці, да якой павінен імкнуцца кожны педагог.

Марына СТАНЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.