“Нахімічылі” на дыпломы

- 0:10Адукацыйная прастора

Абласная алімпіяда па хіміі праходзіла на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Удзел у ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі 115 навучэнцаў.

На думку Святланы Міхайлаўны Панцялеевай, дацэнта кафедры хіміі, кандыдата хімічных навук, дацэнта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, старшыні журы ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, вынікі абласнога этапу алімпіяды ў параўнанні з мінулагоднімі значна лепшыя. Асабліва добра паказалі сябе 9-я і 11-я паралелі. Удзел у алімпіядзе прынялі таксама дзве навучэнкі восьмага класа. Яны выступілі на належным узроўні: узялі дыпломы ІІ і ІІІ ступені.
Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Гомельскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання. Дыпломы І ступені атрымалі: навучэнка 9 класа сярэдняй школы № 61 Гомеля Вікторыя Адзінцова (настаўнік Н.Р.Немцава), навучэнка 11 класа Лельчыцкай раённай гімназіі Яніна Шкробат (настаўнік І.Н.Уласевіч), навучэнка 9 класа сярэдняй школы № 2 Рэчыцы Валерыя Дзмітрыева (настаўнік Л.М.Блажэвіч), навучэнка 11 класа Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Настасся Язерская (настаўнік Л.Г.Кудравец), навучэнка 11 класа Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Настасся Камыш (настаўнік Л.Г.Кудравец), навучэнка 10 класа сярэдняй школы № 14 Мазыра Настасся Жанжэўская (настаўнік Н.В.Кравец), навучэнец 11 класа Рэчыцкага раённага ліцэя Вадзім Крот (настаўнік Л.М.Блажэвіч), навучэнец 11 класа гімназіі Рагачова Аляксандр Гурэвіч (настаўнік В.М.Рабіна), навучэнец 11 класа Рэчыцкага раённага ліцэя Раман Лунькоў (настаўнік Л.М.Блажэвіч), навучэнка 11 класа Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Вольга Тугай (настаўнік Я.Р.Солахава).

Вікторыя АГЕЕВА.
Фота аўтара.