Смаргонская арганізацыя Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам разам з выхаванцамі аздараўленчых лагераў “Алімпіёнік” (сярэдняя школа № 7), “Дружба” (сярэдняя школа № 5) і “Неўгамон”(сярэдняя школа № 2) арганізавала гульню “Нам па дарозе”.
Гульня-падарожжа праходзіла па трох станцыях: “Фотастудыя”, “Тэатральная”, “Спартыўна-турыстычная”.
Падчас гульні на станцыі “Фотастудыя” Эдуард Клуйша прапанаваў кожнай камандзе раздзяліцца на тры творчыя групы: “Групавы партрэт”, “Сцэнічны вобраз” і “Мімічная сцэнка”. Удзельнікі каманды сярэдняй школы № 7 крэатыўна падышлі да заданняў, таму іх фотаздымкі атрымаліся незвычайныя і загадкавыя.
На “Тэатральнай” станцыі Ірына Кулагіна расказала аб чароўным свеце тэатра. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў акцёрскіх трэнінгах, нават мелі магчымасць сыграць на сцэне.
На станцыі “Спартыўна-турыстычнай” Васіль Харкевіч арганізаваў эстафеты з перашкодамі, гульні ў шашкі і шахматы. І тут каманда “Алімпіёніка” паказала свае спартыўныя навыкі і ўменні на высокім узроўні.
Напрыканцы былі падведзены вынікі гульні. “Неўгамону” пашанцавала крыху больш, таму ён атрымаў дыплом І ступені. “Алімпіёнік” заняў другое месца, а “Дружба” апынулася на трэцяй прыступцы.
Валянціна МІЛАШ,
кіраўнік гуртка “Юны журналіст”
сярэдняй школы № 7 Смаргоні.