Настаўнікам — наш піянерскі салют

- 16:42Нам пішуць

У перадсвяточны суботні дзень акцябраты і піянеры дружыны імя Пашы Васіленкі Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці правялі віншавальную акцыю “Настаўнікам — наш піянерскі салют”, у час якой цёплымі словамі і сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі, павіншавалі настаўнікаў- пенсіянераў з прафесійным святам. Цёплыя ўсмешкі і добрыя словы ў адказ — найлепшая падзяка за добрыя справы.

Ірына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Свіслацкага раёна.