Натхнёныя класікай

- 11:04Культура

Рэспубліканская выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” адкрылася ў Мінску. Яе напоўнілі мастацкія творы па матывах літаратурных твораў, вядомых кожнаму беларусу.

Выстава прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. З іх вершаў пачынаецца любоў да паэзіі, роднага краю і роднага слова. Колас і Купала зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характары, адлюстравалі іх прагу да шчасця і надзею на лепшы лёс. Менавіта іх творы юныя мастакі па-свойму інтэрпрэтавалі праз мазкі пэндзляў, штрыхі алоўкаў, сцяжкі, папяровыя віткі, саламяныя стужкі і нават металічную стружку.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 27 верасня 2022 года.