Навагоднія казачныя прыгоды

- 8:18Нам пішуць

Кожны год для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна ў Цэнтры дадатковай адукацыі арганізоўваюцца святочныя навагоднія паказы.

Навагоднія канікулы сталі насычанымі для многіх школьнікаў раёна, бо хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурачка з Дзедам Марозам, прыгожа аздобленая зала, прыбраная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі. І, канечне ж, незабыўныя эмоцыі падарыў тэатралізаваны паказ “Навагоднія казачныя прыгоды” ў выкананні педагогаў і навучэнцаў цэнтра. Творчыя нумары былі падрыхтаваны ўзорнай студыяй “Жамчужына”, студыяй “Калейдаскоп”, аб’яднаннем па інтарэсах “Імпульс”. Галоўнага героя Кашчэя Бессмяротнага сыграў навучэнец 11 класа гімназіі Кіраўска Ягор Іваніцкі. Усе стараліся дапамагчы дзецям паглыбіцца ў атмасферу свята і казкі, развіць іх творчае ўяўленне, навучыць суперажываць казачным персанажам. Новы год — гэта свята цудаў, запаветных жаданняў і шчырых надзей! Мы ўсе абавязкова чакаем цуду і адчуваем надзею на тое, што ў наступным годзе ўсё абавязкова атрымаецца. Верце толькі ў добрае, будзьце здаровымі і шчаслівымі!

Ірына СТЭЛЬМАКОВА,
культарганізатар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска
Магілёўскай вобласці.