Навагодняе падарожжа

- 12:18Нам пішуць

Навагоднія святы — час сапраўднага чараўніцтва, добрых спраў і здзяйснення ўсіх жаданняў. Больш за сто навучэнцаў сабрала “Навагодняе падарожжа” ў актавай зале шматпрофільнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гомеля.

На інтэрактыўны тэатральна-музычны паказ дзеці прыйшлі з бацькамі і сябрамі, каб не толькі стаць удзельнікам свята, але і падвесці вынікі сацыяльна значных спраў у перыяд зімовых канікул, абмяняцца ўражаннямі.

Навучэнцы аб’яданняў па інтарэсах цэнтра старшага звяна разам з педагогамі падрыхтавалі яркае, незабыўнае свята каля ёлкі. Мерапрыемства суправаджалася чырлідынгам і музычнымі нумарамі. Удзельнікі “Навагодняга падарожжа” кружыліся ў танцах, удзельнічалі ў навагодніх гульнях і забавах, дэманстравалі свае тэатральныя здольнасці і вакальныя даныя.

Актывісты атрымалі карысныя падарункі і памятныя лісты ад Дзеда Мароза. За ўдзел у сацыяльна значных мерапрыемствах навучэнцы былі адзначаны граматамі цэнтра.

Навагодняе свята паказала, што заняткі ў аб’яднаннях цэнтра дадатковай адукацыі раскрываюць творчы патэнцыял выхаванцаў, развіваюць фантазію і цікаўнасць, спрыяюць самарэалізацыі навучэнцаў і іх сумеснай творчасці з педагогамі.

Н.ЗАХАРЭНКА,
метадыст шматпрофільнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гомеля.