Не адымай у сябе заўтра

- 17:12Нам пішуць

Пытанні аб тым, што такое наркотыкі і як яны дзейнічаюць, хто больш за ўсё схільны заражэнню наркаманіяй, як зберагчы сябе ад наркаманіі, чаму наркотыкі распаўсюджваюцца, каму гэта выгадна? — мы абмяркоўваем на класных і інфармацыйных гадзінах. У школе пастаянна адбываюцца сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, з супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх.

На школьнай дыскатэцы арганізавалі флэш-моб “Скажам спайсу — не!”, у адну з субот — спартыўна-забаўляльную праграму “Здароўе нацыі — залог будучыні”. Тэматычны лекторый на тэму барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў, выпуск лістовак “Наркотыкі і падлетак”, выстава плакатаў і малюнкаў “Умей сказаць НЕ!” — усе гэтыя дзеянні прымушаюць падлеткаў задумацца, штосьці зразумець, зазірнуць у саміх сябе, усвядоміць, пераасэнсаваць.

Сёння, я перакананая, у душы кожнага з нас гучыць пратэст. Пратэст супраць наркотыкаў, пратэст супраць смерці! Хто ведае, можа быць, менавіта мы, менавіта наша пакаленне зменіць гэты свет да лепшага!

Рэната МАЦІСОВІЧ,
навучэнка 9 класа Чарнельскага дзіцячага сада — базавай школы
Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.