Непаседы

- 16:31Нам пішуць

Вясновыя канікулы ў школьнікаў Падольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы прайшлі вельмі актыўна і пазнавальна, бо яны наведвалі прышкольны аздараўленчы лагер “Непаседы”.

Кожны дзень у лагеры быў насычаным і займальным, меў пэўную тэматыку: “Дзень абароны прыроды”, “Дзень падарожжаў”, “Дзень навукі” і інш. Самымі запамінальнымі падзеямі для вучняў былі паездка на конкурсна-забаўляльнае мерапрыемства “Весенні капеж”, якое праходзіла на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Ластаўка”, і экскурсія “Астравец — горад будучыні”, дзе навучэнцы наведалі гімназію № 1 і змаглі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй “Астравец старажытны і новы”. Навучэнцы аздаравіліся, адпачылі і з новымі сіламі пачалі чацвёртую чвэрць.

Ірына ДЗЕМЯНЧУК,
настаўніца Падольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.