Маўчанне сусветнай грамадскасці па тэме ПРА і двайныя стандарты падштурхоўваюць гонку ўзбраенняў, заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармацыйных агенцтваў, інфармуе ТАСС.
“Я толькі аб гэтым гавару, а ўсе астатнія зноў маўчаць, нібыта ніхто не разумее, пра што ідзе размова. Вядома, усе разумеюць, пра што ідзе размова! Чаго ж вы маўчыце? Вы ўсе маўчыце, сітуацыя пагаршаецца, бо гэта падштурхоўвае гонку ўзбраенняў”, — завочна звярнуўся Уладзімір Пуцін да сусветных лідараў, каменціруючы пашырэнне амерыканскай сістэмы ПРА.
Уладзімір Пуцін нагадаў, што калі ў свеце “гаварылі пра сістэму проціракетнай абароны амерыканскай у Еўропе, нам увесь час гаварылі і спасылаліся на Іран, што гэта робіцца для таго, каб купіраваць іранскую ядзерную праграму і пагрозу, якая нібыта ішла з Ірана”. “Цяпер падпісаны дагавор з Іранам, няма ніякай пагрозы, сусветная супольнасць пагадзілася з тым, што наладжаны кантроль, МАГАТЭ ўсё пацвярджае, а сістэма проціракетнай абароны, яе будаўніцтва прадаўжаецца хуткімі тэмпамі, — паведаміў расійскі прэзідэнт. — Супраць каго тады?”
Акрамя таго, Уладзімір Пуцін заявіў, што хакеры ніколі не могуць паўплываць на вынікі выбараў у іншай краіне. “Што самае галоўнае — я проста глыбока перакананы — ніякія хакеры не могуць кардынальна паўплываць на ход выбарчай кампаніі ў іншай краіне”, — заявіў кіраўнік Расійскай Федэрацыі.
Расійскі лідар падкрэсліў: “Мы на дзяржаўным узроўні гэтым (хакерскімі атакамі) не займаемся і не збіраемся займацца, наадварот, мы з гэтым стараемся змагацца ўнутры краіны”.