Новая традыцыя паветрана-дэсантных войскаў

- 10:46Нам пішуць

“Блакітныя берэты” Смаргонскага раёна чарговы дзень нараджэння паветрана-дэсантных войскаў ужо другі год запар святкуюць візітам у дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ. Шматлікія “крылатыя пехацінцы” прыйшлі цэлымі сем’ямі — з жонкамі і дзецьмі.

Для большасці дэсантнікаў гэта сямейнае свята. Іван Пятровіч Страшкевіч расказаў выхаванцам прытулку пра традыцыі і гісторыю стварэння паветрана-дэсантных войскаў. Кожнаму дзіцяці госці ўручылі падарункі, якія вельмі спатрэбяцца падчас навучальнага года. Дзеці аддзякавалі вершамі і паштоўкамі, зробленымі сваімі рукамі, і з задавальненнем прымералі блакітныя берэты. Прыемна ўсведамляць, што ў паветрана-дэсантных войскаў з’яўляюцца такія новыя традыцыі, як святкаванне дня нараджэння дабрачыннай акцыяй.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.