Сучасныя падыходы і эфектыўнасць розных форм дашкольнай адукацыі ў Слонімскім раёне абмеркавалі падчас правядзення школы кіравання намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці. Тэма заняткаў — “Эфектыўнасць арганізацыі груп кароткачасовага знаходжання як сродак захавання даступнасці і развіцця варыятыўнасці дашкольнай адукацыі”.
Былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы ясляў-сада № 8 Слоніма па арганізацыі груп кароткачасовага знаходжання. Вопыт работы адаптацыйнай групы прадставіла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 9 Слоніма Ірына Сушко, аб рабоце матчынай школы расказала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 8 Слоніма Ірына Давыдзік. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Слоніма Наталля Навіцкая падзялілася практыкай арганізацыі варыятыўных форм дашкольнай адукацыі.
Удзельнікі мерапрыемства прагледзелі фрагменты арганізацыі работы з выхаванцамі і іх бацькамі ў матчынай школе, абмеркавалі шляхі развіцця розных форм дашкольнай адукацыі, склалі прыкладны план работы матчынай школы і адаптацыйнай групы.
Святлана БУЛЫКА,
галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі
аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама.