…галоўнае — вельмі захацець! З такім дэвізам крочыць па жыцці старшы выкладчык кафедры “Тэхналогія машынабудавання” БНТУ Ягор ПІЛІПЧУК.
Сёлета ён у ліку таленавітых маладых вучоных, якім прызначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі. Навукай Ягор Вячаслававіч пачаў цікавіцца амаль адразу, паступіўшы на машынабудаўнічы факультэт БНТУ ў 2010 годзе. Калі на 2 курсе пачаліся тэхнічныя дысцыпліны “Дэталі машын”, “Тэорыя рэзання”, “Электратэхніка”, то яму захацелася разабрацца ў іх дасканала. Зразумела, што спачатку яго навуковая дзейнасць абмяжоўвалася дакладамі на студэнцкіх канферэнцыях па актуальных распрацоўках сучаснага машынабудавання. Аднак недзе на 3 курсе яго як аднаго з лепшых студэнтаў заўважыў загадчык кафедры “Тэхналогія машынабудавання” В.К.Шэлег.
— Валерый Канстанцінавіч прапанаваў мне заняцца канкрэтным напрамкам навукі, які звязаны з фарміраваннем пакрыццяў дэфармацыйным плакіраваннем гнуткага інструмента. Пасля пазнаёміў мяне з вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі прывадных сістэм і тэхналагічнага абсталявання Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Міхаілам Леванцэвічам. Так і пачалася мая навукова-практычная дзейнасць: планаванне і правядзенне эксперыментаў, аналіз вынікаў, аптымізацыя, распрацоўка методык даследавання і г.д. Усё гэта было для мяне максімальна цікава, — узгадаў Я.Піліпчук.
Сваю першую навуковую работу па дэталях машын ён выканаў пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры “Дэталі машын” Аляксея Георгіевіча Бандарэнкі. Яна была рэфератыўная і накіравана на збор і аналіз інфармацыі па сучасных відах зачаплення зубчастых колаў, у прыватнасці разглядалася канструкцыя і асаблівасці перадачы круцячага моманту з дапамогай эксцэнтрыкава-цыклаідальнага зачаплення. Другая значная работа Ягора была прысвечана аналізу канструкцый сучасных інвертарных зварачных крыніц сілкавання. Яе ён выканаў пад наглядам старшага выкладчыка дысцыпліны “Электратэхніка і электроніка” Таццяны Яўгенаўны Жукоўскай.
Чытайце матэрыял Вольгі Антоненкавай у нумары ад 10 лютага 2023 года.