Зіма — чароўны час, калі іскрысты снег ператварае яслі-садок у казку.
У яслях-садзе № 8 Віцебска зладзілі свята “Падарожжа на лыжах”. Калектыў, бацькі, дзеці падрыхтавалі тэрыторыю для правядзення фізкультурнага свята: расчысцілі ўчастак, праклалі лыжню.
На прадстаўленне дзеці прыйшлі вясёлыя. Іх надзеі апраўдаліся! Выхаванцы праявілі сябе добрымі спартсменамі: каталіся на лыжах, кідалі сняжкі.
Казачную лыжню заблытала Баба Яга, якая прывяла дзяцей у царства ледзяшоў. Але добрыя сэрцы рабят змаглі растапіць злое сэрца Ягусі. Дзеці запрасілі яе паўдзельнічаць у даследчым праекце “Сакрэты ледзяша”. У выніку дашкольнікі патлумачылі Бабе Язе, наколькі значная вада ў прыродзе, і падарылі ёй каляровыя ледзяшы. Кіраўнік фізічнага выхавання Аляксей Шавалда навучыў Бабу Ягу катацца на лыжах. Музычны кіраўнік Алеся Рашотка надала святу адмысловае зачараванне: танцы, карагоды, конкурсы…
Ілона МАРЧАНКА.