Падарожжа ў зімовую казку

- 15:05Нам пішуць

Штогод на зімовых канікулах у нашай школе працуе аздараўленчы лагер для вучняў “Зімовая казка”. Педагогі імкнуцца зрабіць адпачынак дзяцей казачным і незабыўным. Мерапрыемствы плануюцца такім чынам, каб кожны дзень прыносіў новыя адкрыцці. Усе дні ў школьным лагеры тэматычныя. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыходзяць сюды з вялікім задавальненнем, бо ведаюць, што ў лагеры іх чакае шмат цікавага.

Сёлета на зімовых канікулах у школе быў арганізаваны казачны кірмаш, дзе вучні прапаноўвалі свае паслугі і карысталіся імі самі. За казачныя грошы, заробленыя на кірмашы, дзеці маглі выбраць прызы. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальна-гульнявой праграме “Зніклы клад”, конкурсна-гульнявой праграме “Танцавальны марафон”, забаўляльнай праграме “Навагодні паветраны шар”, шоу-праграме “Міс Бабуля Яга” і спартыўных спаборніцтвах.

Наталля ХАТЫНЮК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 1 Маларыты.