Падрыхтаваць запатрабаванага выпускніка

- 11:29Планёрка ў рэгіёне

Навучальны год імкліва набліжаецца да свайго завяршэння. Для педагогаў і выхаванцаў Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ён запомніцца яркімі ўрокамі, цікавымі, змястоўнымі падзеямі і мерапрыемствамі, якія прынеслі незабыўныя ўражанні і эмоцыі, новыя веды і адкрыцці. Як развіваецца адукацыйная сістэма раёна, расказвае госць нашай “Суботняй планёркі” начальнік аддзела па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама Таццяна Пятроўна БРАНЬКО.

— Педагогі, якія працуюць у нас ва ўстановах адукацыі, — творчыя, крэатыўныя, неабыякавыя людзі. Яны добра разумеюць, што сёння першачарговай задачай з’яўляецца падрыхтоўка канкурэнтаздольнага, паспяховага ў жыцці выпускніка. Зараз мяняецца роля настаўніка ў школе: ён пераўтвараецца у вучэбнага аналітыка, арганізатара навучання ў супрацоўніцтве, спецыяліста па педагагічным дызайне, фасілітатара, а таму патрэбны новыя падыходы, новыя метады і прыёмы работы з дзецьмі. Невыпадкова на базе 8 устаноў адукацыі раёна рэалізоўваюцца інавацыйныя праекты, сярод якіх — “Укараненне мадэлі фарміравання прадпрымальніцкай культуры навучэнцаў праз арганізацыю сеткавых бізнес-суполак “навучэнцы — студэнты” (Пескаўская сярэдняя школа), “Укараненне мадэлі выкарыстання когнатэхналогій (тэхналогіі дапоўненай рэальнасці) з мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычнай кампетэнтнасці навучэнцаў” (гімназія Белаазёрска) і інш.

Сёлета навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў. Так, для эфектыўнага фарміравання інфармацыйнай культуры, патрэбы да самарэалізацыі ў галіне дзіцячай журналістыкі быў праведзены раённы конкурс дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Медыякраіна-2019”. У ім прынялі ўдзел 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Журы конкурсу адзначылі змястоўнасць і інфармацыйную насычанасць школьных газет, якія былі падрыхтаваны выдавецкімі цэнтрамі сярэдніх школ  № 2 і № 3 Бярозы, Малецкага ясляў-сада — сярэдняй школы, Бярозаўскай базавай школы імя А.М.Застаўнага.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 48, 27 красавіка.

Гутарыла Наталля КАЛЯДЗІЧ.