Падвялі вынікі

- 16:29Нам пішуць

Вось і заканчваецца першае паўгоддзе навучальнага года. Гэта і ўжо нейкія значныя поспехі і тыя моманты, на якія трэба звярнуць увагу .

Па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў на базе 11 класа Гарадзечненскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна дзейнічае профільны клас, дзе на павышаным узроўні вывучаюцца матэматыка і беларуская мова. Мэтанакіравана з дадзенай катэгорыяй вучняў працуюць настаўнікі матэматыкі і фізікі А.І.Пазнанская, А.Т.Сіпайла.

Пры арганізацыі пазакласнай дзейнасці па прадметах няма абмежаванняў у выбары формаў, метадаў і прыёмаў работы.Так Л.І.Вайтовіч,настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізавала дзейнасць драматычнага гуртка “Пралеска”, настаўнік гісторыі В.А.Аляшкевіч – патрыятычнага клуба “Полымя”. Сёлета музейны пакой установы набыў статус музея.

У школе складзены банк даных адораных вучняў. Па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды вучаніца 11 класа Вольга Конан стала ўдзельніцай трэцяга этапу. Гэтае дасягненне – самадданая шматгадовая праца вучаніцы і педагога А.У.Кветкі.

Арганізавана сумесная дзейнасць установы адукацыі і Навагрудскага благачыння па духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення. Даследчая работа “Святыні Беларусі: пакуты і перамогі”, якая была напісана вучнямі пад кіраўніцтвам педагогаў А.Л.Бахарэвіч, Т.Я.Жызнеўскай, узнагароджана дыпломам першай ступені Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ.

Наладжана работа па турыстычна-краязнаўчай дзейнасці пад кіраўніцтвам А.Т.Сіпайлы. Вынікам з’яўляюцца перамогі ў раённым турыстычным злёце, удзел вучняў у складзе раённай каманды на абласных спаборніцтвах.

У практыку работы ўстановы ўвайшло правядзенне бацькоўскіх сходаў з запрашэннем медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў РАУС, Навагрудскага РАНС, святароў.

Святлана ШУШКЕВІЧ,
дырэктар Гарадзечненскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна.