Пакуль быў снег

- 16:05Нам пішуць

30 студзеня адбыліся традыцыйныя мінскія гарадскія спаборніцтвы па тэхніцы лыжнага турызму “Серабрыстая лыжня”, ідэю правядзення якіх нам падказалі сябры з Санкт-Пецярбурга. У іх гэта штогадовае свята. У нас усё залежыць ад капрызаў прыроды.
Вось і ў гэтым годзе некаторыя элементы дыстанцыі прыйшлося адмяніць у сувязі з адсутнасцю снегу на схілах. Нягледзячы на гэта, спаборніцтвы адбыліся. У іх паўдзельнічалі каманды практычна ўсіх раёнаў сталіцы. Дыстанцыя складалася з няцяжкіх этапаў, а іменна: рух па маркіраванай трасе, пераадоленне воднай перашкоды, пераадоленне ўяўнага завалу, паляны заданняў, на якой трэба было і раскласці агонь, і адказаць на пытанні турысцка-экалагічнага профілю. Усе ўдзельнікі справіліся з пастаўленымі задачамі. Пераможцай спаборніцтваў стала каманда Маскоўскага раёна, 2-е месца заняла каманда Ленінскага раёна, 3-е месца ў каманды Цэнтральнага раёна. Пакуль ёсць снег, трэба старацца ўдзяляць лыжнай падрыхтоўцы школьнікаў больш увагі.

Сяргей УРАЗАЎ,
загадчык аддзела спартыўнага турызму Мінскага дзяржаўнага турыстычна-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.
Фота Ксеніі КАРПЕЧАНКА.