Самае каштоўнае для настаўніка, асабліва для ветэрана, — гэта памяць і ўдзячнасць за яго працу, якой было прысвечана ўсё жыццё.
Навучэнцы 3 класа Квасоўскай сярэдняй школы з хваляваннем і радасцю прыйшлі павіншаваць ветэрана працы, педагога з 40-гадовым працоўным стажам, настаўніцу пачатковых класаў Марыю Іванаўну Ціткову. Дзеці выказалі ў яе адрас самыя шчырыя віншаванні і, канечне, задавалі мноства пытанняў аб жыцці школы ў час яе працы. У вачах Марыі Іванаўны блішчалі слёзы шчасця, таму што для настаўніка найвышэйшая ўзнагарода — гэта калі яго цэняць, любяць і, галоўнае, памятаюць.
Валянціна ЗІНЬКО,
настаўніца пачатковых класаў Квасоўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.