Поспех прыйдзе да «Самага разумнага»

- 16:50Нам пішуць

Гульня – выдатны спосаб развіцця школьнікаў. Яна дазваляе ператварыць сур’ёзную інтэлектуальную дзейнасць у яркае відовішча, у займальнае спаборніцтва. У сярэдняй школе № 8 Слоніма стала традыцыйным правядзенне інтэлектуальных гульняў. Нядаўна ў чарговы раз прайшоў турнір «Самы разумны». Ён сабраў пераможцаў інтэлектуальных конкурсаў, якія былі раней праведзены ў чацвёртых класах.

За 3 пуцёўкі ў фінал змагаліся 12 навучэнцаў: Ефрасіння Крыт, Васіль Лішык, Уладзіслаў Буткевіч, Настасся Яромкіна, Сафія Патока, Хрысціна Баравік, Ганна Барысік, Юлія Семяновіч, Андрэй Шкуда, Аляксандра Сакаленка, Мікіта Шкурко і Арцём Карповіч . Фіналістамі сталі Васіль Лішык, Ганна Барысік і Юлія Семяновіч. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі добрую падрыхтоўку, але перамога дасталася вучню 4 «А» класа Васілю Лішыку (настаўнік А.А.Іскрык). Наперадзе ў хлопчыкаў і дзяўчынак новыя конкурсы, а значыць – новыя перамогі!

Сняжана ГАЛЕНКА,
кіраўнік секцыі «Шукальнік» сярэдняй школы № 8 Слоніма.