Пра здароўе і спорт — у клубе цікавых сустрэч

- 17:01Нам пішуць

8 красавіка 2017 года ў Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” прайшло традыцыйнае мерапрыемства клуба цікавых сустрэч. Тэма мерапрыемства: “У здаровым целе — здаровы дух”. На сустрэчу да навучэнцаў сярэдніх школ №№ 7, 12, 42, 126 Мінска прыйшлі цікавыя людзі.

Анатоль Мікалаевіч Альхімовіч, майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР, суддзя вышэйшай Нацыянальнай катэгорыі па аўтамабільных гонках, першы мінчанін у зборнай СССР па шасэйна-кальцавых аўтагонках, расказаў дзецям пра развіццё аўтамабільных гонак у Беларусі. Эдуард Мікалаевіч Яраш, савецкі спартсмен і трэнер па стралковым спорце, майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер БССР па кулявой стральбе, чэмпіён свету, расказаў аб жыцці спартсменаў стралковага спорту, эпізодах са спаборніцтваў. Шмат цікавага дзеці даведаліся аб рэжыме дня спартсмена і складанасці кулявой стральбы.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, публіцыст, раманіст, журналіст і музыкант Міхаіл Анатольевіч Галдзянкоў працаваў трэнерам па стральбе з лука. Ён аўтар кнігі “Хакей. Гісторыя чэмпіянатаў свету: ад Антверпена да Мінска”. Міхаіл Анатольевіч таксама падзяліўся з дзецьмі сваімі ўспамінамі.

Усім гасцям навучэнцы ўручылі кветкі і сфатаграфаваліся з імі на памяць.

Валянціна ЯРГОЛЬСКАЯ,
метадыст ЦТДіМ “Зорка”.