Правілы вачыма дзяцей

- 11:08Нам пішуць

Ёсць простая ісціна: калі нешта не растлумачыць дзіцяці, яно ведаць гэтага не будзе. Гэта тычыцца ўсяго: матэматыкі, мовы, а таксама правіл паводзін на дарозе.

Ролю сям’і ў выхаванні дзіцяці цяжка пераацаніць. З пункту гледжання малога ўсё, што робяць дарослыя, а асабліва бацькі, правільна і лепш быць не можа.

Для сямігадовых малых бацькі з’яўляюцца ўзорам паводзін. Пакуль бацькі водзяць дзіця за руку, сістэматычнае, штодзённае навучанне правілам руху з асабістым прыкладам можа стварыць станоўчыя звычкі.

Акцыяй “ПДР вачыма дзяцей” выхаванцы дзіцячага сада № 149 і Дзяржаўтаінспекцыяй Фрунзенскага раёна Мінска яшчэ раз нагадалі дарослым, што чужых дзяцей не бывае, а таксама што дзеці капіруюць паводзіны дарослых і, на жаль, не заўсёды станоўчыя, што ў будучыні можа стаць ускоснай або прамой прычынай ДТЗ з удзелам дзіцяці.

Падчас акцыі, якая праходзіла ў форме інтэрактыўнага ўрока, з выхаванцамі вывучылі такое паняцце, як бяспечны маршрут, паўтарылі правілы паводзін у грамадскім транспарце і на дарозе. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі падзякавалі прадстаўніку тралейбуснага парка № 4 Фрунзенскага раёна Мінска Сяргею Міхайлавічу Кучынскаму за магчымасць інтэрактыўнага навучання правілам паводзін у грамадскім транспарце, а таксама перадалі для размяшчэння ў тралейбусах парка № 4 свае малюнкі, накіраваныя на прапаганду бяспекі на дарозе.

Алёна ВОЎЧАК,
старшы інспектар АіП АДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.