Прэм’ера спектакля «Ушедшие в бессмертие» адбылася ў школе № 11 Мазыра

- 17:12Образование

Спектакль «Ушедшие в бессмертие» паставілі пачынаючыя акцёры тэатральнай студыі сярэдняй школы № 11 Мазыра, якую падчас рабочай паездкі наведалі прадстаўнікі Выдавецкага дома «Педагагічная прэса».

Таксама ў гэтай установе адукацыі журналісты азнаёміліся з дзейнасцю ўзорнага аматарскага тэатра песні Music Land.

Падчас наведвання мясцовага аддзела адукацыі ад кіраўніцтва Выдавецкага дома начальніку аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Ларысе Папковай быў уручаны дыплом за ІІ месца ў арганізацыі падпіскі на выданні медыяхолдынга.

У рабочым плане журналістаў значылася і наведванне сярэдняй школы № 9. Тут настаўніца матэматыкі Таццяна Туравец азнаёміла з вопытам сваёй работы і прэзентавала вучэбныя дапаможнікі па прадмеце.

У сярэдняй школе № 16 сваім вопытам работы з навучэнцамі падзяліліся настаўнікі фізічнай культуры и здароўя Аляксандр Шкоркін і Аляксандр Яраш. Уладзімір Гімбут, настаўнік гісторыі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, расказаў пра дзейнасць клуба «Пошук».

А педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 15 Аляксандр Шэшка расказаў пра наладжаную сістэму работы з дзецьмі і бацькамі.

Наталля САХНО
Фота аўтара