Прыгажосць у падарунак

- 12:00Нам пішуць

Таленавітая, прывабная і сціплая жанчына Марына Іванаўна Бердыгулава працуе ў нашай школе з 2013 года. Пасля работы яна займаецца любімай справай — стварае прыгожыя рэчы сваімі рукамі.

Сваім майстэрствам Марына Іванаўна дзеліцца і з вучнямі школы. Група дзетак пад яе кіраўніцтвам прымае актыўны ўдзел у конкурсах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Работы, створаныя вучнямі, з’яўляюцца неаднаразовымі прызёрамі раённых і абласных конкурсаў. У 2016 годзе выраб Марыны Іванаўны “Сімвал года” ў намінаці “Кропля ў кроплю” заняла прызавое месца.

Не застаецца ўбаку і яе дачушка Насця, вучаніца 4 класа. Насця — выдатніца вучобы і двойчы атрымала стыпендыю ад ААТ “Шчорсы”, заняла 1-е месца ў раённым конкурсе навуковых і творчых праектаў “Я пазнаю свет” і 3-е месца на абласным. Таксама яна заваявала 3-е месца на абласным конкурсе маладых выканаўцаў на народных інструментах.

Сёлета мама і дачка таксама прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы школы да Новага года. Вясёлыя снегавікі, арыгінальныя кампазіцыі радуюць вучняў і гасцей школы.

Увесь калектыў установы ўдзячны Марыне Іванаўне за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і напярэдадані Новага года жадае ёй і яе блізкім моцнага здароўя і творчых поспехаў.

Наталля СКВАРАДА,
настаўніца пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.