Рабіце добрыя справы

- 16:10Нам пішуць

Новы год і Каляды — час цудаў. Гэты цуд чакаюць і дарослыя, і дзеці. Зрабіць іншых людзей больш радаснымі і шчаслівымі можна толькі цяплом уласных рук і сэрцаў. Кожны год напярэдадні навагодніх свят навучэнцы Малабераставіцкай сярэдняй школы дораць сваё цяпло, увагу і клопат выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага СПЦ у рамках акцыі “Цуды на Каляды”.

Сімвал акцыі — чырвоная рукавічка, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць частку свайго сэрца дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. У ходзе дабрачыннай акцыі былі сабраны кнігі, настольныя гульні, канцылярскія тавары і салодкія падарункі, якія цімураўскі атрад “Полымя” ўручыў выхаванцам прытулку. Нашы вучні падрыхтавалі гульнявую віншавальную праграму і наладзілі сапраўднае свята.

Каб тварыць добрыя справы, зусім не трэба быць чараўніком. Спяшайцеся рабіць дабро — і яно абавязкова вернецца!

Вольга ГЕРАСЮК,
педагог-арганізатар Малабераставіцкай сярэдняй школы.