Радасць сумеснай працы

- 16:26Нам пішуць

У яслях-садзе № 33 Ліды вялікая ўвага ўдзяляецца працоўнаму выхаванню дашкольнікаў.

Фота да матэрыяла: Радасць сумеснай працы.У працэсе працоўнай дзейнасці ў дзяцей фарміруецца станоўчае стаўленне да працы, імкненне аказваць дапамогу дарослым. Калектыўная дзейнасць не толькі спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў, але і выхоўвае звычку да працы, адказнасць, клапатлівасць, беражлівасць, гатоўнасць удзельнічаць у сумеснай справе.

Восенню дзеці старэйшай групы з задавальненнем збіраюць ураджай, які вырасцілі сваімі рукамі. Да гэтага працэсу выхаванцы рыхтуюцца грунтоўна. Сумесна з педагогам вызначаюць паслядоўнасць выканання работы, адбіраюць неабходны працоўны інвентар.

У працэсе працоўнай дзейнасці выхавальнік замацоўвае навыкі бяспечных паводзін, правілы абыходжання з інвентаром.

Уборка ўраджаю згуртоўвае дзяцей і дорыць радасць сумеснай працы. Ураджай аддаюць на кухню. Выхаванцы атрымліваюць масу станоўчых эмоцый, адчуваюць карысць працы для сябе, для іншых, для агульнай справы.

Алена ЛАПУШКІНА,
Ганна ЦЫРОНАК,

выхавальнікі ясляў-сада № 33 Ліды.