Разам з мамамі і дзеля іх

- 11:44Нам пішуць

У Давыд-Гарадоцкім яслях-садзе Столінскага раёна адбыліся спартыўныя святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды мам “Сімпацяшкі”, “Мілашкі”, “Вясёлка” і “Вясёлыя рабяты”, якія змагаліся ў эстафетах “Генеральная ўборка”, “Утрымай раўнавагу”, “Шопінг” і “Я — самая прыгожая”. Вызначыць лепшых было даволі складана, бо ўсе мамы аказаліся спрытнымі, смелымі, знаходлівымі, эрудзіраванымі і артыстычнымі.

Падчас мерапрыемстваў дзеці чыталі вершы пра мам, спявалі і танцавалі, а напрыканцы парадавалі іх падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

— Педагогі нашай установы ўпэўнены, што сумесныя мерапрыемствы прапагандуюць здаровы лад жыцця. Выкарыстоўваючы прыклад членаў сям’і ў фізічным выхаванні, можна прывіць любоў да фізкультуры і спорту дзецям. Акрамя таго, такія мерапрыемствы дораць шмат станоўчых эмоцый і моцна збліжаюць, — адзначае загадчыца Давыд-Гарадоцкага ясляў-сада Н.Ю.Галавач.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.