Рэалізаваць ідэі

- 10:46Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Арганізацыю выхаваўчай работы з моладдзю ва ўстановах вышэйшай адукацыі, развіццё і рэалізацыю студэнцкіх ініцыятыў і праектаў абмеркавалі ў Гродне.

Удзельнікаў рэспубліканскіх семінараў сустракалі Гро­дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, медыцынскі і аграрны ўніверсітэты. Разглядалася нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выхаваўчай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі, работа сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў. Быў прадстаўлены вопыт эфектыўнай камунікацыі маладзёжных арганізацый з УВА.

— Студэнцтва — перадавая частка нашай моладзі, і ўвага ёй удзяляецца павышаная, тым больш што кожны год ва ўніверсітэты прыходзіць каля 50 тысяч маладых людзей. Работа ў гэтым кірунку павінна весціся з улікам патрабаванняў і запытаў, якія мы атрымліваем ад нашай мола­дзі, — падкрэсліла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што інвестыцыі ў моладзь маюць ключавое значэнне для развіцця краіны.

У бягучым годзе Міністэрства адукацыі робіць акцэнт на разгляд актуальных пытанняў ідэалагічнай і выхаваўчай работы. 2022 год быў прысвечаны ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы з прыняццем змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у тым ліку былі закрануты многія пытанні, звязаныя з выхаваўчым працэсам. Таму шэраг нарматыўных дакументаў, якія былі прыняты Міністэрствам адукацыі ў развіццё кодэкса, пацягнулі дадатковыя змяненні і ў гэтым кірунку.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 29 лістапада 2022 года.