Рэклама кнігі

- 15:17Нам пішуць

Для навучэнцаў, якія наведвалі бібліятэку гімназіі № 2 Ваўкавыска на восеньскіх канікулах, былі праведзены цікавыя мерапрыемствы.

Была арганізавана экалагічная гадзіна для 4-х класаў «Выратуем гэтых жывёл», якая была прысвечана Сусветнаму дню абароны жывёл. Літаратурная гадзіна «Вясёлы казачнік Шварц» была прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Яўгена Шварца. Вучні 2-4 класаў займаліся тэстамі па казцы «Два браты», адказвалі на пытанні па «Казцы пра страчаны час», паглядзелі ўрыўкі з мастацкага фільма, знятага па «Казцы пра страчаны час»

На канікулах працавала кніжкіна бальніца «Падоўжым жыццё кнізе», вучні 3-4 класаў вучыліся “лячыць” кнігі. Пасля правядзення бібліяграфічнага агляду “Чытайце, думайце, разважайце» з прэзентацыяй кніг з серыі «Маленькі прафесар” ўсе кнігі, пра якія расказвалаа загадчыца бібліятэкі Т.Л.Кавальчук, вучні 3-4 класы ўзялі чытаць дадому.

Як Уладзімір Даль ствараў свае старадаўнія слоўнікі, пазнаёміліся вучні 2-4 класаў на літаратурнай гадзіне з прэзентацыяй «Вялікі збіральнік слоў», прысвечанай 215- годдзю з дня нараджэння пісьменніка, лекара, лексікографа. У суботу ўсе вучні прыйшлі на літаратурную гадзіну з прэзентацыяй «Пісьменнік, які прыдумаў Пінокіа». Гэтае мерапрыемства было прысвечана 190-годдзю К.Калодзі. Вучні 3-5 класы адказвалі на пытанні конкурснай праграмы, пераможцай якой стаў вучань 3 “А” класа Ягор Ждановіч, ён атрымаў салодкі прыз і грамату. Дзеці глядзелі мульцікі, а затым вырашылі застацца і зладзіць гадзіну чытання, каб пачытаць гэтую цікавую кнігу. Некаторым дзецям не хапіла кніг “Прыгоды Пінокіа», і яны пагадзіліся прачытаць «Прыгоды Бураціна, або Залаты ключык”. Мерапрыемствы з паказам прэзэнтацый, мульцікаў з’яўляецца добрай рэкламай кнігі, што дапамагае прыцягнуць дзяцей да чытання.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК,
загадчыца бібліятэкі.