Плешчаніцкая дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву мае свае традыцыі, але і выкарыстоўвае інавацыі. Для кожнага нашага навучэнца галоўным з’яўляецца фізічнае развіццё. Для гэтага ў вучылішчы створаны ўсе ўмовы. Навучэнцы шмат трэніруюцца , атрымліваюць адукацыю, прымаюць удзел у пазакласных мерапрыемствах.
У лютым у нашай установе ў рамках Года навукі прайшоў тыдзень беларускай мовы і культуры пад дэвізам “Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа, дасканала валодаць ёю”. Тыдзень быў вельмі насычаны. Па-першае, была аформлена цікавая выстава “Беларускія ўзоры” , на якой былі прадстаўлены вырабы нашых бабуль: вышываныя рушнікі , абрусы , саматканыя посцілкі. Сярод 10-х класаў прайшла інтэрактыўная гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску”. У Міжнародны дзень роднай мовы прайшла ўрачыстая лінейка “Ах, якія словы: “Калі ласка!” , а ў тэсце “Ці ведаеце вы беларускую мову?” прымалі ўдзел нават і настаўнікі. Ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя гадзіны “Кажуць, мова мая аджывае”, а бібліятэка прапанавала вучням выставу “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2017”.
Завяршылася мерапрыемствы правядзеннем Дня беларукай кухні пад назвай “Смачна есці!”. У школьнай сталовай прайшла дэгустацыя нацыянальных беларускіх страў. У ёй прынялі ўдзел не толькі вучні , але і адміністрацыя шолы, настаўнікі і іншыя супрацоўнікі.
Алена ДРАНКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы
Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву,
Алена ПРЫГАРА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры школы-вучылішча алімпійскага рэзерву.