Рука дапамогі

- 14:16Нам пішуць

У Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна 11 лютага 2016 года здарылася бяда: больш 40 навучэнцаў атрымалі атручэнне і былі шпіталізаваны ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Пакуль не знойдзена атрутнае рэчыва, школа ў Рацічах лічыцца небяспечнай. Яе зачынілі да канца расследавання. Навучэнцаў Раціцкай сярэдняй школы перавялі займацца ў суседнюю Сапоцкінскую сярэднюю школу. 

Месца тут хапае ўсім, бо Сапоцкінская школа будавалася на 770 навучэнцаў, а цяпер у ёй займаецца 182 дзіцяці. Для заняткаў навучэнцаў суседняй школы прадаставілі цэлы трэці паверх школы. Навучэнцы пацярпелай школы маюць магчымасць займацца ў спартыўнай зале, кабінеце інфарматыкі, майстэрнях працоўнага навучання. Для ўсіх іх арганізавана харчаванне.
Асабліва напружаным быў першы дзень заняткаў навучэнцаў дзвюх школ у адным памяшканні, але прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама на чале з начальнікам аддзела Т.М.Аксаміт аказалі дапамогу ў арганізацыі навучальнага працэсу. Навучэнцы і настаўнікі Раціцкай школы хутка адптаваліся ў новых умовах, пасябравалі з вучнямі і настаўнікамі Сапоцкінскай школы.

Люцына РОЖЫЦ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сапоцкінскай сярэдняй школы.