У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём належнае вялікай і высакароднай місіі мужчыны – Радзіму абараняць. Гэтае свята чакаюць не толькі дарослыя, але і школьнікі-хлопчыкі. Менавіта яны, хлопчыкі, у будучым стануць вайскоўцамі, якія абароняць мір і спакой сваіх грамадзян.
У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
20 лютага, у шосты школьны дзень, сярод навучэнцаў 3 – 6 класаў прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Ёсць такая прафесія”. Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў са святам, а сярод хлопчыкаў былі праведзены конкурсы: “Збяры слова”, “Трапны стралок”, “Мумія”, “Хто самы разумны?”
Для самых спартыўных, 22 лютага, адбыўся валейбольны турнір, у якім паспаборнічалі зборная каманда вучняў і настаўнікаў. Турнір атрымаўся эмацыянальным і энергічным. У напружанай барацьбе перамогу атрымала каманда настаўнікаў.
23 лютага прайшоў рыцарскі турнір для хлопчыкаў 5 – 9 класаў. Пад сярэднявечную музыку на сцэну былі запрошаны ўдзельнікі- “рыцары” і журы – “Рада Рыцарскага ордэна”. Рыцары павінны былі пераадолець шэсць перашкод або шэсць тураў: фехтаванне, вершнікі, гістарычны, верхавая язда, знаўца дзявочых сэрцаў, творчы тур. Па выніках кожнага тура былі вызначаны пераможцы. У намінацыі “Рыцар “Адважнае сэрца” і “Рыцар “Інтэлектуал” перамог навучэнец 9 класа Ілля Сухарукаў. У намінацыі “Рыцар “Дамскі ўгоднік” перамогу атрымаў навучэнец 8 класа Яўген Владзес. У намінацыі “Галоўны Рыцар”, які сумясціў у сабе і адвагу, і інтэлект, і змог скарыць сэрцы дам і паненак упэўнена перамог навучэнец 9 класа Дзяніс Траян. Дамы сэрцаў адважных рыцараў уручылі пераможцам заслужаныя ордэны.
Надзея ДРАНІЦА,
настаўніца фізікі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна.