Са святочнай радасцю і спакоем

- 17:26Нам пішуць

У межах супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе праходзяць дабрачынныя акцыі, конкурсы малюнкаў, віктарыны, экскурсіі па святых мясцінах Беларусі. Прынялі мы ўдзел і ў фестывалі “Хрыстаславы”.

11—12 студзеня вучні Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы разам з настаяцелем храма Раства Прасвятой Багародзіцы в. Поўбераг іерэем Дзмітрыем Смурагам славілі Нараджэнне Хрыстова. Хрыстаславы наведалі адзінокіх жыхароў сваёй вёскі, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мнагадзетныя сем’і, віншучы іх са святам Нараджэння Хрыстова. Выконваліся песнапенні і вершы, якія славяць Хрыста. Айцец Дзмітрый віншаваў усіх са святам, жадаў цялеснага і духоўнага здароўя і радасці, расказваў пра вялікі сэнс нараджэння Богадзіцяці Хрыста на зямлі. З вялікай радасцю сустракалі хрыстаславаў жыхары вёсак. Ніхто з іх у гэтыя святыя дні не адчуваў сябе адзінокім. Радасцю і спакоем поўніліся сэрцы людзей. З такімі ж пачуццямі вярталіся ў школу і хрыстаславы.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы.