Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Яна наведала сталічны дзіцячы дом № 7 “Сем “Я” і ўручыла яго выхаванцам падарункі.
Па словах Наталлі Качанавай, вельмі важна быць побач з дзецьмі, разам з імі радавацца ў чаканні захапляючага свята. “У нашай краіне гэта (акцыя “Нашы дзеці”. — Заўв. БелТА.) стала сапраўды добрай традыцыяй. Беларусы вельмі спагадлівыя, міласэрныя, добрасардэчныя. Гэтую ідэю падхапілі літаральна ўсе. І тыя, хто працуе на прадпрыемствах, у арганізацыях”, — сказала яна. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта ўпэўнена: удзел у акцыі — гэта вялікая адказнасць для кожнага дарослага, гэта радасць — прыйсці ў дзіцячыя калектывы, адчуць цеплыню сэрцаў і ўбачыць усмешкі дзяцей. “Трэба шанаваць кожнае імгненне гэтага жыцця, каб прыносіць радасць тым, хто побач з намі”, — падкрэсліла Наталля Качанава.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыла каштоўнасць і важнасць сям’і. “У гэты святочны дзець вельмі хацелася б, каб кожнае дзіця было ў сям’і. Для мяне гэта важная мара, жаданне. І, напэўна, у свеце было б больш дабра, цеплыні, спагадлівасці, калі б гэта было менавіта так”, — дадала яна.
Выхаванцам дзіцячага дома Наталля Качанава ўручыла сертыфікат на тэлевізар і салодкія падарункі. Дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі яркія творчыя нумары. У дзіцячым доме зараз знаходзяцца 86 выхаванцаў ад 3 да 17 гадоў. Яны наведваюць школы, размешчаныя ў Кастрычніцкім раёне, але ёсць дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якім патрэбны спецыя-лізаваныя школы і сады. Пасля 9 класа дзеці паступаюць у ліцэі і каледжы. За 2017 год у біялагічную сям’ю вярнуліся 8 дзяцей, пяцярых усынавілі.