Шпага Суворава

- 16:21Нам пішуць

13 (24) лістапада 1730 года нарадзіўся Аляксандр Васільевіч Сувораў. Імя вялікага рускага палкаводца цесна звязана з гісторыяй нашага горада.

Нядаўна ў актавай зале РЦДТ Кобрына адбыўся інтэлектуальны рэгіянальны турнір «Шпага Суворава», у якім прынялі ўдзел каманды з Кобрына, Гарадца, Антопаля, Драгічына, Пружан, Пінкавіч і Пінска. У барацьбу за перамогу ўключылася 21 каманда: 12 каманд юніёраў (10-11 класы) і 9 каманд ювеналаў (не старэйшыя за 9 клас). Ініцыятарамі правядзення турніру выступілі Кобрынскі РЦДТ і аддзел адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама. Рэгламентам турніру былі прадугледжаны «Эрудыт-лато», «Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?». Больш за 3 гадзіны каманды вялі бескампрамісную барацьбу за званне лепшай.

Вынікі турніру сярод юніёраў наступныя: у «Эрудыт-лато» 1-е месца занялі «Дзеці Эйнштэйна» (Кобрын), у «Сваёй гульні» перамаглі «Унікумы» (Кобрын), у «Што? Дзе? Калі?» 1-е месца ў каманды «Анамалія» (Кобрын). Абсалютны залік: 1-е месца «Унікумы» (Кобрын), 2-е месца «Анамалія» (Кобрын), 3-е месца «Міні-кобры» (Кобрын).

Вынікі турніру сярод ювеналаў: у «Эрудыт-лато» 1-е месца заняла каманда «Бліцкрыг» (Пружаны), у «Сваёй гульні» перамагла каманда «Сірыус» (Кобрын), у «Што? Дзе? Калі?» 1-е месца ў каманды «Сямейка Адамс» (Пінск). Абсалютны залік наступны: 1-е месца «Міні-кобры» (Кобрын), 2-е месца «Бліцкрыг» (Пружаны), 3-е месца «Сямейка Адамс» (Пінск).

Лепшыя каманды ў кожнай намінацыі і ў абсалютным заліку атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Арганізатары турніру спадзяюцца, што ён стане традыцыйным і будзе збіраць школьнікаў з усіх куткоў Беларусі. Для каманд, якія не змаглі прыехаць да нас у госці, у першай палове снежня праводзіцца асінхронны турнір, у якім прымуць удзел каманды з Беларусі, Расіі і Украіны.

Якаў ЛАГВІНОВІЧ,
аўтар пытанняў і вядучы турніру.